Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/13/937819_123456/
Дата раздрукоўкі: 21.06.2018 20:37
13.01.2018 16:59 Грамадства, Эканоміка

Парк высокіх тэхналогій сумесна з БДУІР запусціў навучальны курс "Упраўленне стартап-праектамі"

Мінск, 13 студзеня. Парк высокіх тэхналогій сумесна з Беларускім дзяржаўным універсітэтам інфарматыкі і радыёэлектронікі запусціў навучальны курс "Упраўленне стартап-праектамі". Афіцыйнае адкрыццё курсу адбылося 11 студзеня ў БДУІР.

Як паведамляе ПВТ, унікальнасць курсу заключаецца ў тым, што заняткі будуць спалучаць у сабе сучасныя тэндэнцыі адукацыі (змешанае навучанне, перавернуты клас) — дзеючыя паспяховыя IT-прадпрымальнікі будуць разбіраць на занятках практычныя кейсы, а ўся тэорыя будзе вывучацца студэнтамі самастойна. Усе матэрыялы знаходзяцца ў свабодным доступе ў інтэрнэце.

Першую лекцыю правялі вядомыя ў ІТ-асяроддзі венчурны партнёр фонду Haxus Аляксандр Чакан і IT-прадпрымальнік, ментар, інвестар Дзмітрый Гурскі.

"Гэты курс дазволіць маладым людзям не проста атрымаць адзнаку ў залікоўцы, мы раскажам ім усё: працэс пошуку ідэі для стартапа, як яе апрабаваць, як сфарміраваць каманду, і ў фінале — як стварыць прэзентацыю, якая цалкам апісвала б іх ідэю. У якасці заліку навучэнцы павінны будуць прадставіць прэзентацыю сваёй ідэі перад рэальнымі інвестарамі. Адзнакай стануць рэальныя інвестыцыі", — адзначыў Аляксандр Марцінкевіч, намеснік дырэктара ПВТ.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты

Праекты


© 2000 — 2018 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН