Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/14/937831_937832/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 16:30
14.01.2018 11:48 Палітыка

Беларускія вайскоўцы стануць удзельнікамі выніковай сустрэчы кіраўнікоў органаў міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва ШАС

Мінск, 14 студзеня. З 14 па 17 студзеня ў Санья (КНР) адбудзецца выніковая сустрэча кіраўнікоў органаў міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. У ёй прыме ўдзел начальнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Беларусі — памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва генерал-маёр Алег Воінаў.

Як паведамляе Мінабароны, плануецца, што Воінаў прыме ўдзел у мерапрыемствах згодна з парадкам дня, які ўключае ў сябе аналіз выканання Плана міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў — членаў ШАС у 2017 годзе і планаванне мерапрыемстваў на 2018 год.

Намечана таксама правесці двухбаковыя сустрэчы з прадстаўнікамі органаў міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва дзяржаў-членаў, назіральнікаў і партнёраў ШАС.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239