Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/14/937841_937842/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 06:51
14.01.2018 12:34 Палітыка

Кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў вылучана больш за 22,7 тыс. чалавек

Мінск, 14 студзеня. Кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў, выбары якіх прызначаныя на 18 лютага, вылучана 22.713 чалавек.

Паводле дадзеных ЦВК, грамадзянамі шляхам збору подпісаў вылучаны 16.530 чалавек, працоўнымі калектывамі — 6.573, палітычнымі партыямі — 993.

Беларуская аграрная партыя вылучыла кандыдатамі ў дэпутаты двух чалавек, Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" — 72, Беларуская патрыятычная партыя — восем, беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) — 55, Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя — сем, Камуністычная партыя Беларусі — 333 , Ліберальна-дэмакратычная партыя — 267, Аб'яднаная грамадзянская партыя — 78, Партыя БНФ — 14, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці — 154, Сацыял-дэмакратычная партыя народнай згоды — трох.

Грамадзян да 30 гадоў — прэтэндэнтаў на мандат 1.228, грамадзян Расіі — 32, дэпутатаў дзейнага склікання — 10.387, жанчын — 11.030.

Афіцыйныя дадзеныя аб партыйным вылучэнні могуць быць не зусім дакладнымі, бо актывісты маглі вылучацца шляхам збору подпісаў у выпадку адсутнасці партыйных структур у рэгіёне.

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты будзе праходзіць да 18 студзеня. Перадвыбарная агітацыя пачнецца з моманту рэгістрацыі кандыдата ў дэпутаты і будзе доўжыцца да 17 лютага.

Дэпутаты будуць абірацца ў 1.309 мясцовых саветаў па 18.111 акругах.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239