Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/15/937893_556699/
Дата раздрукоўкі: 23.08.2019 12:45
15.01.2018 13:40 Палітыка, Грамадства

Лукашэнка працягнуў на тры гады бюджэтнае фінансаванне БРСМ

Мінск, 15 студзеня. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ) працягне атрымліваць бюджэтнае фінансаванне ў 2018—2020 гадах. Гэта прадугледжанае ўказам прэзідэнта ад 11 студзеня № 15, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакумент уносіць змены ва ўказ ад 17 снежня 2012 года № 559 "Аб некаторых пытаннях дзяржаўнай падтрымкі грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі".

БРСМ быў створаны ў верасні 2002 года шляхам аб'яднання двух найбуйнейшых маладзёжных арганізацый краіны — Беларускага патрыятычнага саюза моладзі і Беларускага саюза моладзі. Падтрымлівае палітыку дзейнай улады. На аб'яднальным з'ездзе Аляксандр Лукашэнка заявіў, што арганізацыя павінна стаць магутным рэзервам кадраў для ўсёй дзяржаўнай сістэмы. Тады ж, паабяцаўшы падтрымку на першы час, ён паставіў перад дэлегатамі з'езда задачу: на працягу трох гадоў перайсці на самафінансаванне. Аднак бюджэтнае фінансаванне БРСМ працягваецца дагэтуль.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН