Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/16/938138_938139/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 14:41
16.01.2018 17:57 Эканоміка

У 2017 годзе аб'ём прамысловай вытворчасці вырас на 6,1%

Мінск, 16 студзеня. У 2017 годзе аб'ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў 93 млрд рублёў, або на 6,1% больш у супастаўных цэнах да ўзроўню 2016 года, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

У горназдабыўнай прамысловасці рост склаў 3,6%, апрацоўчай — 7%, у забеспячэнні электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам — 2,7% і ў водазабеспячэнні, зборы, апрацоўцы і выдаленні адходаў, дзейнасці па ліквідацыі забруджванняў — 0,1%.

Прамысловая вытворчасць за снежань 2017 года да снежня 2016 года вырасла на 3,9%, за снежань 2017 года да лістапада 2017 года — на 1,2%.

У 12 з 13 галін апрацоўчай прамысловасці аб'ём прамысловай вытворчасці за 2017 год перасягнуў узровень 2016 года. Найбольшы прырост назіраўся ў вытворчасці машын і абсталявання, не ўключаных у іншыя групоўкі (на 26,5%), вытворчасці вырабаў з дрэва і паперы; паліграфічнай дзейнасці і тыражаванні запісаных носьбітаў інфармацыі (на 14,4%), вытворчасці асноўных фармацэўтычных прадуктаў і фармацэўтычных прэпаратаў (на 10,1%), вытворчасці хімічных прадуктаў (на 9,8%), вытворчасці вылічальнай, электроннай і аптычнай апаратуры (на 6,7%), вытворчасці электраабсталявання і вытворчасці гумовых і пластмасавых вырабаў, іншых неметалічных мінеральных прадуктаў (на 5,5% па кожным відзе эканамічнай дзейнасці).
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239