Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/16/938143_938144/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 07:31
16.01.2018 18:10 Эканоміка

У 2017 годзе вытворчасць сельгаспрадукцыі вырасла на 4,1%

Мінск, 16 студзеня. У 2017 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала 18,2 млрд рублёў і павялічылася ў параўнанні з папярэднім годам у супастаўных цэнах на 4,1%, паведаміў Белстат.

Найбольшую ўдзельную вагу ў агульным аб'ёме прадукцыі сельскай гаспадаркі займае Мінская вобласць (23,8%), далей ідуць Брэсцкая вобласць (18,7%), Гомельская (16,8%), Гродзенская (16,4%), Магілёўская (12, 4%) і Віцебская (11,8%) вобласці.

На долю сельскагаспадарчых арганізацый, уключаючы сялянскія (фермерскія) гаспадаркі, прыпадае 81,8% вырабленай прадукцыі, гаспадарак насельніцтва — 18,2%.

У сельскагаспадарчых арганізацыях аб'ём вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі за 2017 год склаў 14,9 млрд рублёў, што ў супастаўных цэнах на 5,3% больш, чым у 2016 годзе.

Агульная пасяўная плошча сельскагаспадарчых культур у 2017 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) склала 5 млн 834,3 тыс. гектараў. На долю сельскагаспадарчых арганізацый прыходзілася 90,8% ад агульнай пасяўной плошчы, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак — 2%, гаспадарак насельніцтва — 7,2%.

У 2017 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый намалочана збожжа (у вазе пасля дапрацоўкі) 8 млн тон пры сярэдняй ураджайнасці 33,2 цэнтнера з аднаго гектара. Па аб'ёмах вытворчасці збожжа першынство належыць Мінскай вобласці (1,9 млн тон, або 24,4% ад агульнага аб'ёму вытворчасці ў рэспубліцы).

У мінулым годзе ў гаспадарках усіх катэгорый накапана бульбы 6,4 млн тон. З аднаго гектара ўбранай плошчы атрымана 232 цэнтнеры (у 2016 годзе — 205 цэнтнераў).

Валавы збор буракоў цукровых у 2017 годзе склаў 4,9 млн тон пры сярэдняй ураджайнасці 493 цэнтнеры з гектара (у 2016 годзе — 446 цэнтнераў).

У 2017 годзе выраблена льновалакна 42,3 тыс. тон (на 2,4% больш).

Гародніны сабрана 2 млн тон пры сярэдняй ураджайнасці 295 цэнтнераў з гектара супраць 276 цэнтнераў у 2016 годзе. У абароненым грунце выраблена 118 тыс. тон агародніны, ці 6% ад агульнага аб'ёму вытворчасці. У структуры вытворчасці гародніны ў абароненым грунце доля памідораў склала 58,3%, агуркоў — 40,5%, іншай агародніны — 1,2%. Па аб'ёме вытворчасці гародніны ў абароненым грунце першынство належыць Мінскай вобласці. У 2017 годзе вобласцю выраблена 53,1 тыс. тон агародніны, або 45% ад агульнага аб'ёму вытворчасці ў рэспубліцы, у тым ліку памідораў — 37,2 тыс. тон (54,1%), агуркоў — 15,2 тыс. тон (31,8%).
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239