Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/17/938266_114782/
Дата раздрукоўкі: 18.10.2019 09:16
17.01.2018 14:04 Грамадства, Эканоміка

Мінская фінансавая міліцыя спыніла незаконную дзейнасць уладальніка дзвюх службаў маршрутных таксі

Мінск, 17 студзеня. Сталічная фінансавая міліцыя спыніла супрацьпраўную дзейнасць кіраўніка (ён жа ўласнік) двух службаў маршрутных таксі, зарэгістраваных у Мінскай вобласці, якія ажыццяўлялі рэгулярныя пасажырскія перавозкі ў міжгародніх зносінах.

Як паведаміла прэс-служба Камітэта дзяржкантролю, са студзеня 2015 года па снежань 2017-га кіраўнік ухіляўся ад выплаты падаткаў, не адлюстроўваючы ў бухгалтарскім уліку выручку, якая паступала ў выглядзе наяўных грошай ад кіроўцаў таксі. Для гэтага выкарыстоўваліся два спосабы: абнуленне касавых апаратаў адмысловым прыстасаваннем або неправядзенне наяўнай выручкі па касавых апаратах кампаніі.

Вадзіцелі маршрутных таксі пацвердзілі, што хавалі выручку паводле ўказання службовых асоб.

Канфіскаваныя бухгалтарская дакументацыя, камп'ютарная тэхніка, 40 тыс. рублёў, больш за 20 касава-падсумавальных апаратаў, а таксама прыстасаванні для іх абнулення.

Папярэдняя сума ўтоенай ад падаткаабкладання выручкі складае 150 тыс. рублёў.

Зараз працягваюцца праверачныя мерапрыемствы, прызначаныя экспертызы, пасля завяршэння якіх адбудзецца дэталёвая праверка фінансава-гаспадарчай дзейнасці гэтых дзвюх службаў маршрутных таксі па выяўленні поўнай сумы нявыплачаных падаткаў.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН