Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/17/938277_110258/
Дата раздрукоўкі: 14.12.2019 09:02
17.01.2018 13:11 Грамадства

Міліцыя шукае дзвюх зніклых вучаніц лунінецкага каледжа

Брэст, 17 студзеня. Лунінецкі РАУС вядзе пошук зніклых 17-гадовых жыхарак Лунінца.

Як паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, Анастасія Караткова і Марыя Корж вучацца ў адной групе на трэцім курсе Лунінецкага дзяржаўнага політэхнічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа. Караткова пайшла з дома 14 студзеня прыблізна ў 14.00, Корж — 15 студзеня прыблізна ў 6.00. Да цяперашняга часу іх месцазнаходжанне невядомае. Мабільныя тэлефоны дзяўчат выключаныя. 16 студзеня бацькі дзяўчат звярнуліся ў міліцыю.

Паводле слоў Дучэнкі, ёсць інфармацыя, што 16 студзеня дзяўчаты былі ў Мінску. Міліцыя просіць грамадзян, якія маюць звесткі пра іх месцазнаходжанне, паведаміць пра гэта па тэлефоне 102.
Ларыса Шыганава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН