Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/18/938505_12345/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 15:57
18.01.2018 14:27 Эканоміка

Лукашэнка даручыў МЗС прааналізаваць недахопы ў знешнепалітычнай дзейнасці

Мінск, 18 студзеня. Аляксандр Лукашэнка даручыў МЗС прааналізаваць недахопы ў знешнепалітычнай дзейнасці, паведаміў міністр замежных спраў Уладзімір Макей журналістам 18 студзеня па выніках даклада кіраўніку дзяржавы.

"Ніколі не трэба спыняцца на дасягнутым, і прэзідэнт сёння яшчэ раз звярнуў на гэта ўвагу, — цытуе Макея БелТА. — Так, ёсць пэўныя пазітыўныя зрухі, але мы павінны разумець, што гэта адбываецца ў тым ліку дзякуючы ў цэлым спрыяльнай эканамічнай кан`юнктуры ў свеце . Ёсць і заслугі нашых канкрэтных экспарцёраў, галін, МЗС у тым, што адбыўся рост экспарту і тавараабароту з іншымі краінамі".

Макей адзначыў, што Лукашэнка даручыў звярнуць увагу на недапрацоўкі ў знешняй палітыцы. "Кіраўніком дзяржавы ў свой час была пастаўлена задача па дыверсіфікацыі нашай знешнеэканамічнай дзейнасці. Так, сёння пэўныя зрухі адбыліся, але мы не дасягнулі тых паказчыкаў, якія былі вызначаныя прэзідэнтам. Над гэтым трэба працаваць", — сказаў Макей.

Паводле яго слоў, у тым ліку для выканання гэтай задачы МЗС заключыў адпаведныя дамовы аб узаемадзеянні з усімі рэгіёнамі, галіновымі міністэрствамі і ведамствамі, пастаўленыя задачы службовым асобам, замацаваным за канкрэтнымі краінамі, па нарошчванні экспарту. "З 58 краін, дзе знаходзяцца нашы замежныя ўстановы, толькі па дзевяці краінах назіраецца зніжэнне экспарту. Гэта значна лепш вынікаў мінулага года", — падкрэсліў міністр.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239