Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/18/938553_12345/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2020 13:17
18.01.2018 17:31 Эканоміка, Грамадства

Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ў ноч на суботу

Мінск, 18 студзеня. Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ў ноч на суботу, 20 студзеня, паведамляе ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" (БПЦ).

Гэта звязана з тым, што 20 студзеня з 3:00 да 4:00 БПЦ будзе праводзіць тэхналагічныя работы па мадэрнізацыі комплексу апрацоўкі аўтарызацыйных запытаў у рэжыме рэальнага часу.

У гэты прамежак часу магчымыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, прылад самаабслугоўвання, банкаматаў, якія абслугоўваюцца банкамі, падлучанымі да апаратна-праграмным комплексе цэнтра.

ААТ "Банкаўскі працэсінгавы цэнтр" было створанае ў 2002 годзе вядучымі банкамі краіны. Абслугоўвае больш за 9,7 млн картак, да яго падлучаныя звыш 76 тыс. арганізацый гандлю і сэрвісу, 116,3 тыс. плацежных тэрміналаў, 3,1 тыс. банкаматаў і больш за 2,7 тыс. інфакіёскаў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239