Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/19/938734_110258/
Дата раздрукоўкі: 07.12.2019 15:29
19.01.2018 14:24 Грамадства

Следчыя высвятляюць абставіны ДТЗ у Аршанскім раёне, у якім пацярпелі дзевяць чалавек

Мінск, 19 студзеня. Аршанскі міжраённы аддзел Следчага камітэта ўстанаўлівае акалічнасці дарожна-транспартнага здарэння ля вёскі Купелка, у выніку якога пацярпелі дзевяць чалавек, паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава

Устаноўлена, што 18 студзеня прыблізна ў 10.45 на 147-м кіламетры аўтадарогі мяжа Расійскай Федэрацыі (Езярышча) — Віцебск — Гомель — мяжа Украіны (Новая Гута), блізу вёскі Купелка Аршанскага раёна, здарылася сутыкненне аўтамабіляў Volkswagen Transporter і Mitsubishi Galant.

56-гадовы жыхар Магілёва, кіруючы асабістым "Фольксвагенам", рухаўся ў напрамку Віцебска. Блізу Купелкі пры завяршэнні абгону не справіўся з кіраваннем і ў выніку заносу аўтамабіля выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з "Міцубісі".

У момант сутыкнення ў "Фольксвагене" знаходзіўся кіроўца і пяць пасажыраў: 26-гадовая дачка вадзіцеля, жанчыны 50 і 26 гадоў, 34-гадовы мужчына (усе жыхары Магілёва), 33-гадовая жыхарка Глыбокага Віцебскай вобласці. У аўтамабілі "Міцубісі" ехалі жыхары Віцебскай вобласці — кіроўца і тры пасажыры: мужчыны 45 і 23 гадоў і 41-гадовая жанчына (усе сваякі).

У выніку ДТЗ пацярпелі 24-гадовы кіроўца "Міцубісі" і восем пасажыраў аўтамашын, яны дастаўленыя ва ўстанову аховы здароўя Оршы. Медыкі шпіталізавалі семярых пацярпелых, у якіх зафіксаваныя пераломы, удары, розныя траўмы.

Найбліжэйшы нарад ДПС, які прыбыў на месца аварыі, высветліў, што на аўтамабілях устаноўленыя зімовыя шыны, вадзіцелі былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, абодва кіроўцы былі цвярозыя.

Следчы камітэт распачаў у дачыненні да кіроўцы Volkswagen Transporter справу на падставе ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання).

Следчыя сумесна з экспертамі правялі агляд месца здарэння, прызначылі судова-медыцынскія і аўтатэхнічнай экспертызы, праводзяць допыты сведак і пацярпелых, высвятляюць абставіны аварыі.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН