Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/19/938761_12345/
Дата раздрукоўкі: 14.12.2019 06:32
19.01.2018 15:53 Эканоміка

Чарговая штогадовая Асамблея дзелавых колаў Беларусі пройдзе ў Мінску 28 лютага

Мінск, 19 студзеня. XIX Асамблея дзелавых колаў Рэспублікі Беларусь адбудзецца ў Мінску 28 лютага, паведамляе Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва.

Падчас асамблеі будзе прадстаўлена падрыхтаваная бізнес-супольнасцю "Нацыянальная платформа бізнесу Беларусі — 2018". Дакумент традыцыйна змяшчае прапановы ад прадпрымальніцкіх саюзаў па карэкціроўцы заканадаўчых актаў.

Асамблея стане цэнтральным мерапрыемствам трэцяга Тыдня беларускага прадпрымальніцтва, які пройдзе з 22 лютага па 3 сакавіка.

Як паведамляе прэс-служба Міністэрства эканомікі, мерапрыемствы тыдня будуць арыентаваныя на прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага і мясцовага кіравання, вядучых грамадскіх аб'яднанняў прадпрымальнікаў, суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, міжнародных арганізацый, кіраўнікоў і спецыялістаў буйных кампаній.

XVIII Асамблея дзелавых колаў Беларусі адбылася 1 сакавіка 2017 года. На ёй прадстаўнікі дзяржорганаў агучылі ініцыятывы аб скарачэнні ліцэнзаваных відаў дзейнасці і адміністрацыйных працэдур, а таксама аб актывізацыі развіцця канкурэнцыі.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН