Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/19/938784_12345/
Дата раздрукоўкі: 31.05.2020 06:44
19.01.2018 16:26 Грамадства

Лукашэнка выказаў спачуванні прэзідэнту і народу Узбекістана ў сувязі з гібеллю грамадзян гэтай краіны пры пажары ў аўтобусе

Мінск, 19 студзеня. Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні прэзідэнту Узбекістана Шаўкату Мірзіёеву, сем'ям загінулых узбекскіх грамадзян у выніку ўзгарання аўтобуса ў Акцюбінскай вобласці Казахстана, а таксама ўсяму ўзбекскаму народу.

У спачуванні гаворыцца, што ў Беларусі з глыбокім болем успрынялі гэтую трагічную вестку.

18 студзеня ў Акцюбінскай вобласці Казахстана здарылася ўзгаранне аўтобуса, у якім знаходзіліся 57 чалавек. У выніку пажару 52 пасажыры загінулі на месцы здарэння, 5 — пацярпелі. Усе загінулыя з'яўляюцца грамадзянамі Узбекістана.

МУС Казахстана 19 студзеня паведаміў папярэднюю версію ўзгарання аўтобуса. "Папярэдняя версія — гэта карыстанне бензінавай крыніцай адкрытага агню ў салоне аўтобуса, якая пацвярджаецца паказаннямі кіроўцаў і пасажыраў. Версіі крымінальнага характару і дарожна-транспартнага здарэння цалкам выключаюцца", — гаворыцца ў заяве МУС.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239