19.01.2018 16:39 Грамадства
За бойку ў Маладзечне, у якой пацярпеў анархіст Касінераў, асуджаныя чатыры чалавекі
Мінск, 19 студзеня. УУС Мінаблвыканкама паведаміла аб вынясенні прысуду судом чацвярым нападнікам на кампанію, якая гуляла ў цэнтры Маладзечна ўвечары 21 чэрвеня мінулага года і ў якой быў анархіст Вячаслаў Касінераў.
Паводле інфармацыі міліцыі, чацвярых датычных да збіцця кампаніі Касінерава затрымалі ў пачатку верасня. Тром — па дваццаць гадоў, аднаму — дваццаць два. Двое з затрыманых — жыхары Маладзечна, адзін — з Вілейскага раёна, адзін — са Смаргоні.
Суд у Маладзечне палічыў, што абвінавачаныя "дзейнічалі групай асоб, учынілі наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія суправаджаюцца ўжываннем гвалту і адрозніваюцца па сваім змесце выключным цынізмам". За здзяйсненне злоснага хуліганства ўсім чацвярым прызначанае пакаранне ў выглядзе арышту на тры месяцы. У тэрмін адбыцця пакарання залічаны час утрымання пад вартай з моманту затрымання і да заканчэння суда, таму пакаранне з'яўляецца адбытым. Прысуд яшчэ не набыў законную моц, паколькі фігурант, які ўдзельнічаў у іншай бойцы, абскардзіў прысуд менавіта па сваім дадатковым эпізодзе.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, адна група маладых людзей завязала бойку з другой. "Па сутнасці, кампанія хлопцаў напала на іншую кампанію — двух маладых мужчын і дзвюх дзяўчат, якія гулялі па горадзе <...>, — паведамляе УУС Мінаблвыканкама. — Аказалася, што адным з пацярпелых у бойцы стаў даволі вядомы Вячаслаў Касінераў. Зразумела, што прадстаўнікі медыя, якія тэлефанавалі ва УУС Мінскага аблвыканкама, акцэнтавалі менавіта на гэтым сваю ўвагу, распытвалі пра падрабязнасці, цікавіліся перспектывамі разбору. У зносінах разам з гэтым чуліся сумненні ў магчымасці раскрыць гэтае злачынства. Намякалі на нейкую палітычную падаплёку. Прычым скепсіс выказваўся і ад імя самога пацярпелага ў матэрыялах, што з'явіліся неўзабаве на прасторах інтэрнэту. У якасці варыянту разглядалася нават тое, што здарэнне ледзь не правакацыя нейкіх сілавікоў у дачыненні да актывіста".
Пры гэтым сам Касінераў, як адзначаюць ва УУС, "павёў сябе вельмі своеасабліва". Бойка адбылася ўвечары. У міліцыю непасрэдна пасля таго, што здарылася ў Маладзечне, а таксама пасля вяртання ў Мінск, ён звяртацца не стаў. Толькі ноччу ў адно з РУУС Мінска паступіла інфармацыя ад медыкаў: у бальніцу звяртаўся чалавек з пераломам носа і чэрапна-мазгавой траўмай. Міліцыянеры адразу звязаліся з пацярпелым па тэлефоне. Той адказаў, што траўмы — вынік няўдалага падзення.
На следстве, як заяўляюць ва УУС, "пацярпелы бок павёў сябе не зусім звычайна". "Здавалася б, выканаўцы дзёрзкага злачынства павінны быць знойдзеныя і пакараныя. Аднак, у адрозненне ад расказаў журналістам, у якіх дастаткова поўна і выразна агучваліся падзеі, зносіны з прадстаўнікамі праваахоўных органаў на ўсіх этапах гэтай гісторыі дэманстратыўна ігнараваліся", — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні .
"Падобная карцінка", паведамляюць ва УУС, была і падчас судовага пасяджэння: "дэманстратыўная абыякавасць да разгляду і немагчымасць прыгадаць абставіны менавіта таго чэрвеньскага вечара ў Маладзечне".
Нагадаем, як паведаміў Касінераў БелаПАН 22 чэрвеня, напярэдадні каля дзесяці гадзін вечара ён са сваім таварышам і дзвюма дзяўчатамі ішоў па цэнтральнай плошчы горада. "Там сядзела кампанія, адразу да нас падышлі, спыталі, хто мы, завязалася бойка", — сказаў ён. Паводле слоў актывіста, нападнікаў было больш за 20 чалавек, яны адразу прызналіся ў сваіх неанацысцкіх поглядах. Касінераў удакладніў, што збівалі ўсіх чацвярых, у тым ліку дзяўчат. Ужо пасля інцыдэнту, падкрэсліў ён, кампанію да вакзала суправаджала машына з невядомымі.
Сёння Вячаслаў Касінераў заявіў БелаПАН, каментуючы паведамленне УУС, што ён супраць таго, каб кагосьці судзіць. "Мы прынцыпова не супрацоўнічаем з судом, следствам, міліцыяй, паколькі гэта рэпрэсіўныя органы. Мая пазіцыя для іх — зваліўся з ровара. Нас не цікавіць прысуд, нас цікавіць магчымасць сябе абараняць", — сказаў ён.
Суд, паводле слоў Касінерава, адбыўся 8 снежня.