19.01.2018 17:28 Палітыка
Крэмль: Прыхільнасць да мінскіх пагадненняў больш важная, чым выбар горада для перамоваў
Мінск, 19 студзеня. Месца перамоваў па ўрэгуляванні на ўсходзе Украіны, якія праходзяць у Мінску, не мае вялікага значэння, галоўнае — выконванне мінскіх пагадненняў, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
Раней прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў распавёў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас сустрэчы з ім заявіў аб мэтазгоднасці пераносу з Мінска перамоваў па ўрэгуляванні канфлікту ў Данбасе.
Крэмль лічыць, што прыхільнасць да мінскіх дамоўленасцяў больш важная, чым выбар горада для абмеркавання мер па ўрэгуляванні на Украіне. "У гэтым выпадку месца перамоваў [па ўрэгуляванні на Украіне] не мае такога вялікага значэння", — цытуе словы Пяскова ТАСС.
"Першае значэнне мае прыхільнасць бакоў да ідэі безальтэрнатыўнасці мінскіх дамоўленасцяў за адсутнасцю якіх-небудзь іншых дамоўленасцяў, прыхільнасць да "нармандскага фармату"<...> і зноў жа — разуменне таго, што ўсё, што адбываецца на паўднёвым усходзе Украіны, з`яўляецца ўнутраным канфліктам і ў дадзеным выпадку бакамі канфлікту з`яўляюцца ні хто іншыя, як з аднаго боку Кіеў і з другога боку — непрызнаныя рэспублікі [ЛНР і ДНР]", — дадаў прадстаўнік Крамля.
На заяву Назарбаева аб магчымым пераносе перамоваў па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне з Мінска ў іншае месца 19 студзеня таксама адрэагавала МЗС Беларусі. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей заявіў, што Беларусь за лаўрамі міратворца не гоніцца ў адрозненне ад іншых.
На думку Макея, "наўрад ці што-небудзь залежыць ад месца правядзення перамоваў". "Перамовы па Украіне можна перанесці хоць у Антарктыду, калі будзе ўпэўненасць у іх поспеху", — заявіў міністр. "Але для з`яўлення гэтай упэўненасці трэба, каб усе залучаныя ў гэты канфлікт бакі, а таксама нібыта "іншыя", але вельмі зацікаўленыя дзяржавы былі шчыра нацэленыя на спыненне кровапраліцця", — дадаў Макей.
Макей нагадаў, што "не Беларусь напрошвалася ў якасці пляцоўкі для правядзення перамоў па Украіне, а кіраўнікі краін "нармандскай чацвёркі" выказалі просьбу да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі прыняць у сябе ўдзельнікаў сустрэч па ўрэгуляванні ўкраінскага канфлікту".