Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/19/938814_12345/
Дата раздрукоўкі: 25.05.2020 05:40
19.01.2018 17:51 Грамадства

Лукашэнка распарадзіўся накіраваць на падтрымку адораных навучэнцаў і студэнтаў амаль 277 тысяч рублёў

Мінск, 19 студзеня. Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджанае рашэнне савета спецыяльнага фонду прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, згодна з рашэннем, амаль 277 тыс. рублёў будуць накіраваныя на выплату 179 стыпендый студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі, 29 грашовых прэмій пераможцам міжнародных алімпіяд па вучэбных прадметах, конкурсаў творчых дасягненняў і навукова-тэхнічнай творчасці, 185 заахвочвальных прэмій педагагічным і навуковым работнікам, якія зрабілі ўнёсак у развіццё здольнасцяў таленавітай моладзі.

Таксама каля 65 тыс. рублёў накіруюць на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай і метадычнай базы студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі "Структура і дынаміка біялагічнай разнастайнасці" БДУ з мэтай павышэння якасці практычнай падрыхтоўкі студэнтаў біялагічных спецыяльнасцяў.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239