Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/19/938855_938856/
Дата раздрукоўкі: 25.05.2020 04:41
19.01.2018 21:22 Грамадства

Гранты прэзідэнта Беларусі прызначаныя 98 работнікам арганізацый навукі, адукацыі, аховы здароўя і культуры

Мінск, 19 студзеня. Гранты прэзідэнта Беларусі прызначаныя 98 работнікам арганізацый навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Выдзеленыя гранты прадугледжаны на правядзенне даследаванняў і распрацовак у галіне тэхнічных, медыцынскіх, біялагічных, хімічных, сельскагаспадарчых, эканамічных навук; павышэнне якасці навучання вучняў і студэнтаў за кошт выкарыстання новых тэхналогій і метадаў навучання, сучаснага вучэбна-метадычнага забеспячэння.

Акрамя таго, гаворка ідзе пра гранты на распрацоўку новых метадаў дыягностыкі, лячэння і рэабілітацыі ў кардыяхірургіі, эндакрыналогіі, анкалогіі, анестэзіялогіі, гастраэнтэралогіі, алергалогіі; стварэнне новых твораў мастацтва, правядзенне культурна-відовішчных мерапрыемстваў, што будзе спрыяць развіццю беларускай культуры і папулярызацыі яе дасягненняў, захаванню нацыянальных духоўных традыцый.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239