Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/20/938875_938876/
Дата раздрукоўкі: 28.11.2020 08:18
20.01.2018 11:24 Грамадства

У Оршы мужчына пагражаў узарваць бытавы газ у дзевяціпавярховіку

Мінск, 20 студзеня. 19 студзеня ў 14.39 у Оршы (Віцебская вобласць) ратавальнікам паступіў званок ад мясцовага жыхара. Мужчына паведаміў, што збіраецца ўзарваць бытавы газ у кватэры дзевяціпавярховага жылога дома на праспекце Тэкстыльшчыкаў.

Як паведаміла прэс-служба МНС, дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання Аршанскага гаррайаддзела МНС далажыў аб надзвычайнай сітуацыі ў дзяжурную часць Аршанскага РАУС. Высветлілася, што нарад міліцыі ўжо знаходзіўся па гэтым адрасе, але патрапіць у кватэру не мог. У гэты час мужчына зноў патэлефанаваў на лінію 101. У ходзе працяглай размовы дыспетчару ўдалося ўгаварыць яго адчыніць дзверы міліцыі.

Пасля таго як міліцыянеры ўвайшлі ў кватэру, высветлілася, што на самой справе мужчына адкрыў фаеркі газавай пліты. Газавікі, якія прыбылі на месца, перакрылі газ.

Дзякуючы зладжаным дзеянням усіх службаў атрымалася пазбегнуць надзвычайнай сітуацыі, адзначыла прэс-служба МНС.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239