Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/22/939052_939053/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 16:30
22.01.2018 11:58 Эканоміка

Лукашэнка: Дасягнуць тавараабароту з Пакістанам у 1 млрд долараў можна нават без напружання

Мінск, 22 студзеня. "Дасягнуць тавараабароту з Пакістанам у 1 млрд долараў можна нават без напружання", — заявіў Аляксандр Лукашэнка 22 студзеня ў Мінску падчас сустрэчы з паслом Пакістана Масудам Ханам Раджой з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў дыпламату за яго ўклад у развіццё дружалюбных беларуска-пакістанскіх сувязяў. "Вы нямала, нават шмат зрабілі ў плане ўстанаўлення вельмі дружалюбных адносін паміж Беларуссю і Пакістанам", — цытуе прэзідэнта яго прэс-служба.

Паводле слоў Лукашэнкі, у яго склаліся вельмі добрыя кантакты з кіраўніцтвам Пакістана. Ён выказаў надзею на тое, што яшчэ не раз атрымаецца сустрэцца і абмеркаваць перспектывы развіцця двухбаковых сувязяў. "Перад намі стаяць няпростыя задачы — мы стварылі фундамент нашых адносін, і цяпер трэба нарошчваць перш за ўсё гандлёва-эканамічныя кантакты, — сказаў Лукашэнка. — У нас канкрэтныя мэты — трэба перасягнуць мільярдны ўзровень нашага тавараабароту, чаго б гэта ні каштавала. Патэнцыял найвялікшы. Проста трэба працаваць. Нават без напружання мы зможам перасягнуць гэтую мяжу. Мы будзем вельмі высока цаніць, калі ў гэтым кірунку нашы сябры ў Пакістане будуць рухацца. Я вас хачу запэўніць, што мы ў гэтым кірунку зробім усё".

У асобе Беларусі Пакістан "заўсёды будзе мець надзейнага сябра, нягледзячы на якія-небудзь сусветныя катаклізмы", падкрэсліў Лукашэнка.

Паводле апошніх звестак Белстата, тавараабарот Беларусі і Пакістана па выніках 11 месяцаў 2017 года склаў 65 млн 532,2 тыс. долараў, што на 29,3% больш, чым за аналагічны перыяд 2016 года, у тым ліку экспарт — 56 млн 206,1 тыс. (на 46,9% больш), імпарт — 9 млн 326,1 тыс. (на 25% менш). Станоўчае для Беларусі сальда склала 46 млн 880 тыс. долараў.
Марына Носава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239