Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/22/939074_554781/
Дата раздрукоўкі: 25.05.2020 04:55
22.01.2018 13:02 Грамадства

Міліцыя шукае зніклую 14-гадовую жыхарку Кобрынскага раёна

Брэст, 22 студзеня. Супрацоўнікі Кобрынскага РАУС вядуць пошук зніклай 14-гадовай школьніцы Алёны Крыштафовіч.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Ганна Івашчанка, 21 студзеня ў 1.20 у міліцыю звярнулася жыхарка вёскі Акцябр. Жанчына расказала, што 20 студзеня прыблізна ў 9.00 яе дачка Алёна пайшла з дому. Маці дзяўчынка сказала, што ідзе ў школу ў спартыўную секцыю, дзе займаецца, але там яна не з'явілася.

Пры сабе Алёна мае мабільны тэлефон без сім-карты.

Да цяперашняга часу пра месцазнаходжанне дзяўчынкі нічога не вядома.

Паводле інфармацыі супрацоўнікаў міліцыі, школьніца можа знаходзіцца ў Баранавічах у здымнай кватэры. Міліцыя просіць грамадзян, якія маюць звесткі пра месцазнаходжанне Алёны Крыштафовіч, паведаміць пра гэта па тэлефоне 102.

Прыметы дзяўчыны: рост 160-170 см, хударлявага целаскладу. Была апранутая ў кароткую цёмна-зялёную куртку, чорныя спартыўныя штаны, чорныя зімовыя паўбоцікі, ружовую шапку з вялікім пампонам.

Нагадаем, Лунінецкі РАУС вядзе пошук дзвюх зніклых 17-гадовых жыхарак Лунінца. Анастасія Караткова і Марыя Корж вучацца ў адной групе на трэцім курсе Лунінецкага дзяржаўнага політэхнічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа. Караткова пайшла з дома 14 студзеня прыблізна ў 14.00, Корж — 15 студзеня прыкладна ў 6.00. Мабільныя тэлефоны дзяўчат выключаныя.

Згодна са звесткамі на 22 студзеня, месцазнаходжанне дзяўчат не ўстаноўленае. Паводле наяўнай у супрацоўнікаў міліцыі інфармацыі, яны могуць знаходзіцца ў Маскве.
Ларыса Шыганава, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239