Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/22/939130_557012/
Дата раздрукоўкі: 31.05.2020 06:10
22.01.2018 16:49 Палітыка, Грамадства

Кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў зарэгістраваныя больш за 22 тысячы чалавек

Мінск, 22 студзеня. Кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых саветаў, выбары якіх прызначаныя на 18 лютага, зарэгістравана 22.276 чалавек (было вылучана 22.713).

Згодна са звесткамі ЦВК, зарэгістравана 16.229 кандыдатаў, якіх вылучалі грамадзяне шляхам збору подпісаў, 6.546 кандыдатаў, вылучаных працоўнымі калектывамі, і 871 — палітычнымі партыямі.

Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістравана два прадстаўнікі Беларускай аграрнай партыі (вылучалася два), 57 — Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" (72), тры — Беларускай патрыятычнай партыі (восем), 46 — Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) (55), пяць — Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі (сем), 317 — Камуністычнай партыі Беларусі (333), 224 — Ліберальна-дэмакратычнай партыі (267), 61 — Аб'яднанай грамадзянскай партыі (78), 10 — Партыі БНФ (14), 143 — Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (154), тры — Сацыял-дэмакратычнай партыі народнай згоды (тры).

Сярод кандыдатаў у дэпутаты 1.168 грамадзян да 30 гадоў, 32 грамадзяніны Расіі, 10.362 дэпутаты дзейнага склікання, 10.946 жанчын.

Афіцыйныя звесткі пра партыйнае вылучэнне могуць быць не дакладнымі, бо актывісты вылучаліся шляхам збору подпісаў у выпадку адсутнасці партыйных структур у рэгіёне.

Дэпутаты абіраюцца ў 1.309 мясцовых саветаў па 18.111 акругах.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239