Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/22/939175_12345/
Дата раздрукоўкі: 20.10.2020 12:01
22.01.2018 19:24 Палітыка, Грамадства, Эканоміка

Улады Беларусі ініцыююць правядзенне ў маі ў Мінску Лічбавага форуму краін Еўразіі

Мінск, 22 студзеня. Улады Беларусі ініцыююць правядзенне ў маі гэтага года ў Мінску Лічбавага форуму краін Еўразіі "з мэтай развіцця розных формаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства, гарманізацыі нацыянальных лічбавых рынкаў краін Еўропы і Азіі, а таксама паэтапнага фарміравання пан'еўразійскай лічбавай рынкавай прасторы".

Як паведамляе прэс-служба МЗС, пра гэтую ініцыятыву было заяўлена на першай падрыхтоўчай нарадзе 26-га Эканоміка-экалагічнага форуму (ЭЭФ) АБСЕ, што праходзіць 22—23 студзеня ў Вене і прысвечаная пытанням лічбавай эканомікі, з удзелам прадстаўнікоў 57 дзяржаў і генеральнага сакратара АБСЕ Томаса Грэмінгера.

У мерапрыемстве возьме ўдзел дэлегацыя Беларусі на чале з пастаянным прадстаўніком пры АБСЕ, паслом Аленай Купчыной, якая ў сваім выступе анансавала ініцыятыву аб правядзенні ў Мінску Лічбавага форуму краін Еўразіі.

Выступаючы, беларускі дыпламат адзначыла важнасць лічбавай эканомікі ў кантэксце тэхнічнага прагрэсу і глабалізацыі. Выказала меркаванне, што ўзаемадзеянне ў гэтай сферы можа спрыяць пераадоленню эканамічнай фрагментарнасці на прасторы АБСЕ і навядзенні мастоў паміж Усходам і Захадам.

Купчына акцэнтавала гатоўнасць беларускага боку рабіць свой унёсак у развіццё лічбавай тэмы ў парадку дня АБСЕ і дзяліцца вопытам, у прыватнасці з улікам падпісанага прэзідэнтам Беларусі ў снежні 2017 года дэкрэта "Аб развіцці лічбавай эканомікі".

У рамках рабочай сесіі пасяджэння, прысвечанай лічбавай эканоміцы як рухальнай сіле для росту і ўзаемазвязанасці, у якасці асноўнага дакладчыка выступіць генеральны дырэктар асацыяцыі "Інфапарк", старшыня Канфедэрацыі лічбавага бізнесу Беларусі Уладзімір Басько.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты




© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239