Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/23/939229_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 07:56
23.01.2018 10:54 Грамадства

У дызель-цягніку Брэст — Пінск падчас руху здарыўся пажар

Мінск, 23 студзеня. У дызель-цягніку Брэст — Пінск увечары 22 студзеня здарыўся пажар у хваставой частцы, затрымка ў руху склала больш за паўтары гадзіны, паведамляецца на сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

У Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС у 19.47 ад дзяжурнага Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі паступіла паведамленне пра задымленне ў галаўным маторным вагоне дызель-цягніка № 6364 рэгіянальных ліній эканамкласа Брэст-Цэнтральны — Пінск за 0,5 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзец Кобрынскага раёна.

Ратавальнікі, якія прыбылі да месца выкліку,  знайшлі ўзгаранне ўнутры галаўнога маторнага вагона ў хваставой часцы складу. Пасажыры, якіх было 50 чалавек, самастойна пакінулі цягнік да прыбыцця падраздзяленняў МНС. Тушэнне з боку машыністаў цягніка не праводзілася, яны знаходзіліся ў галаве саставу.

У 19.59 узгаранне было лакалізаванае, у 20.11 ліквідаванае. Агонь пашкодзіў кабіну машыніста  вагона ў хваставой частцы саставу. Пацярпелых няма.

У 20.55 пашкоджаны вагон адбуксіраваны на запасны пуць чыгуначнай станцыі Гарадзец. Для транспарціроўкі ў лакаматыўнае дэпо Брэст быў накіраваны манеўраны лакаматыў.

У 21.19 дызель-цягнік з шасці вагонаў быў прычэпленыя да магістральнага цеплавоза і працягнуў рух да станцыі Пінск.

Прычына ўзгарання высвятляецца. Разгляданая версія — парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі).
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239