Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/23/939235_12345/
Дата раздрукоўкі: 18.09.2020 14:11
23.01.2018 11:02 Эканоміка

МАРГ устанавіў тарыфы на транспарціроўку нафты па магістральных трубаправодах у Беларусі

Мінск, 23 студзеня. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўсталявала тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах, размешчаных на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта сказана ў пастанове МАРГ № 4 ад 15 студзеня 2018 года, якая апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакументам раней дзейныя тарыфы на паслугі ААТ "Гомельтранснафта Дружба" і ААТ "Полацктранснафта Дружба" па транспарціроўцы (транзіце) нафты праіндэксаваныя на 6,7%. Яны ўстаноўленыя як у беларускіх, так і ў расійскіх рублях.

У прыватнасці, па маршруце Унеча (Высокае) — Адамава Застава усталяваны тарыф за 1 т нета (без падатку на дабаўлены кошт) у памеры 307,19 расійскага рубля, Унеча (Высокае) — Броды — 131,95 расійскага рубля. Па маршруце Рэчыца — Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод тарыф за 1 т нета (без ПДК) складзе 0,55 беларускага рубля, Рэчыца — Адамава Застава — 8,13 рубля, Рэчыца — лінейная вытворчая дыспетчарская станцыя Мазыр — 0,47 рубля, Рэчыца — Броды — 1,16 рубля.

МАРГ усталяваў таксама тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах ААТ "Гомельтранснафта Дружба" і ААТ "Полацктранснафта Дружба" на тэрыторыі Беларусі пры ажыццяўленні разлікаў у замежнай валюце ў выпадках, прадугледжаных беларускім заканадаўствам. У прыватнасці, па маршрутным кірунку Невель — Полацк — "Нафтан" тарыф за 1 т нета (без ПДК) складзе 37,51 расійскага рубля, Унеча (Высокае) — Полацк — "Нафтан" — 144 расійскія рублі, Унеча (Высокае) — Мазыр — "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод" — 65,47 расійскага рубля.

Тарыфы пачнуць дзейнічаць з 1 лютага 2018 года.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239