Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/23/939262_12345/
Дата раздрукоўкі: 31.05.2020 10:43
23.01.2018 13:13 Палітыка

Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне свайго памочніка Корбута на пасаду намесніка дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы

Мінск, 23 студзеня. Аляксандр Лукашэнка вызваліў Мікалая Корбута ад пасады памочніка прэзідэнта па агульных пытаннях у сувязі з пераходам на іншую працу, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка таксама ўзгадніў прызначэнне Мікалая Корбута на пасаду намесніка дзяржаўнага сакратара — члена пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

Мікалай Корбут нарадзіўся 14 красавіка 1963 года ў вёсцы Ужа Капыльскага раёна Мінскай вобласці. У 1988 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В.У.Куйбышава. Працаваў інструктарам, вядучым спецыялістам Мінскага райкама прафсаюза работнікаў АПК, галоўным эканамістам фінансава-эканамічнага аддзела камітэта па зямельнай рэформе і землеўпарадкаванні пры Савеце міністраў Беларусі.

З 1994 года займаў пасаду начальніка ўпраўлення па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый "Дыпсэрвіс" кіраўніка справамі прэзідэнта.

У 2009—2013 гадах займаў пасаду кіраўніка справамі прэзідэнта. З 2014 года выконваў функцыі галоўнага інспектара па Мінскай вобласці.

У верасні 2016-га быў прызначаны памочнікам прэзідэнта і вызвалены ад пасады памочніка прэзідэнта Беларусі — галоўнага інспектара па Мінскай вобласці.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239