Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/23/939268_551247/
Дата раздрукоўкі: 31.05.2020 11:27
23.01.2018 13:37 Эканоміка, Грамадства

Урад зацвердзіў методыку ацэнкі рызыкі для правядзення выбарачных праверак

Мінск, 23 студзеня. Урад зацвердзіў методыку фармавання сістэмы ацэнкі ступені рызыкі пры працы кантрольных органаў. Пастанова аб гэтым ад 23 студзеня № 43 апублікаваная на сайце Саўміна.

Методыка распрацаваная для выкарыстання кантрольнымі (нагляднымі) органамі пры адборы суб'ектаў і ўключэнні іх у планы выбарачных праверак.

Згодна з методыкай, адбор будзе ажыццяўляцца на падставе крытэрыяў ацэнкі ступені рызыкі. Гэтыя крытэрыі вызначаюць кантрольныя органы паводле ўзгаднення з Міжведамасным саветам па кантрольнай (нагляднай) дзейнасці на падставе гэтай методыкі. Пералік суб'ектаў з рызыкай фармуецца кантрольным органам з суб'ектаў, якія адносяцца да яго сферы кантролю.

Адзначаецца, што пасля дапрацоўкі інтэграванай аўтаматызаванай сістэмы кантрольнай (нагляднай) дзейнасці фармаванне пераліку суб'ектаў з рызыкай, а таксама ацэнка ступені рызыкі на аснове крытэрыяў ацэнкі ступені рызыкі будзе ажыццяўляцца кантрольнымі органамі ў аўтаматызаваным рэжыме.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з указам прэзідэнта ад 16 кастрычніка 2017 года № 376 "Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці".
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239