Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/24/939415_939416/
Дата раздрукоўкі: 15.08.2020 07:43
24.01.2018 09:04 Грамадства

У Гродзенскім раёне міліцыя і журналісты перашкодзілі п'янаму мясцоваму жыхару здзейсніць самаспаленне

Мінск, 24 студзеня. У Гродзенскім раёне папярэджаны суіцыд.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў, вечарам 23 студзеня 58-гадовы жыхар адной з вёсак Гродзенскага раёна, які злоўжывае спіртным, абліў сябе бензінам, патэлефанаваў у рэдакцыю газеты "Гродзенская праўда" і паведаміў, што мае намер здзейсніць самаспаленне.

Пакуль адна з журналістак размаўляла з вяскоўцам, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, яе калегі апавясцілі пра інцыдэнт адпаведныя службы.

Паводле слоў мужчыны, мясцовы ўчастковы інспектар запатрабаваў, каб ён "завязаў са спіртным", у адваротным выпадку паабяцаў накіраваць яго ў лячэбна-працоўны прафілакторый. Нібыта таму ён вырашыў звесці рахункі з жыццём.

У вёску аператыўна прыбылі супрацоўнікі МНС і міліцыі. "У працэсе перамоў у дом да нецвярозага мужчыны ўвайшлі супрацоўнікі міліцыі, не даўшы наступіць якім-небудзь магчымым нядобрым наступствам", — паведаміў Ігар Белазёраў.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239