Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/24/939553_557489/
Дата раздрукоўкі: 15.08.2020 08:01
24.01.2018 16:52 Эканоміка, Грамадства

Сярэдняя зарплата па краіне ў снежні 2017 года была меншай за названую Лукашэнкам мяжу ў 1.000 рублёў

Мінск, 24 студзеня. Намінальная налічаная сярэдняя зарплата па краіне ў снежні 2017 года склала 995,3 рубля, паведаміў Белстат. Гэта на 4,7 рубля менш за мяжу, пра якую неаднаразова казаў Аляксандр Лукашэнка.

24 сакавіка 2017 года, наведваючы Гродзенскую вобласць, ён заявіў: "Гэта проста перад людзьмі сорамна, што яны не атрымліваюць няшчасную тысячу. Не, гэта добрая будзе зарплата — тысяча. Але нам трэба яе атрымаць. Нам трэба людзям гэтую зарплату, каб яна па краіне была сярэдняя. Гродна павінна 500 абавязкова долараў мець, ці тысячу рублёў. А Мінск крыху заўсёды больш. Магчыма, нехта 490 будзе мець. Але гэта не вам 490 (чыноўнікам і кіраўнікам. — БелаПАН.). Таму, кроў з носа, трэба. Што тады людзям казаць?"

11 красавіка падчас размовы з калектывам ААТ "Рэчыцадрэў" Лукашэнка вярнуўся да тэмы: "Тысяча рублёў — гэта той мінімум, які мы павінны дапамагчы людзям зарабіць. А далей варушыцеся самі. Вядома, мы будзем падштурхоўваць — і кіраўнікі, і ўрад. Але гэты бар'ер, які ў нас калісьці быў, трэба аднавіць".

21 лістапада падчас заслухоўвання даклада ўрада, Нацбанка і мясцовых органаў улады афіцыйны лідар прызнаўся, што "па дасягненні сярэдняй зарплаты ў 1.000 рублёў шмат пытанняў і праблем".
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239