Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/25/939618_205774/
Дата раздрукоўкі: 24.09.2020 02:28
25.01.2018 09:39 Грамадства

"Мінсктранс": Школьніка на мароз кантралёры не высаджвалі

Мінск, 25 студзеня. "Мінсктранс" абверг паведамленні аб тым, што сталічнага школьніка кантралёры высадзілі з тралейбуса на мароз з-за адсутнасці даведкі вучня.

"Работнікамі дзяржаўнага прадпрыемства "Мінсктранс" правераная інфармацыя "Нелюдзі. Кантралёр... ", вынікі якой не пацвярджаюць выкладзеныя падзеі 16.01.2018 у тралейбусе маршруту № 53", — гаворыцца ў паведамленні прадпрыемства.

"Падчас разбору было ўстаноўлена, што, паводле слоў хлопчыка, ён праязджаў у тралейбусе № 53 у перыяд з 15.20 да 15.35 з ПП "Грушаўская" да ПП "Прылуцкая" па пр. Дзяржынскага. Згодна з сістэмай навігацыйнага забеспячэння і перадачы звестак, аўдыявідэарэгістратарамі, а таксама звесткамі працэсінгавага цэнтра прадпрыемства аб працы кантралёраў пасажырскага транспарту ў вышэйзгаданы перыяд часу вынікае, што на гэтым участку кантроль паўнаты аплаты праезду пасажырамі не ажыццяўляўся. Акрамя гэтага, пры апытанні кіроўцаў маршруту № 53 пацвярджаецца адсутнасць кантрольных праверак у названы перыяд", — адзначаецца ў рэлізе.

Акрамя таго, хлопчык "не здолеў вызначыць па пададзеных фатаграфіях усіх кантралёраў, якія працуюць на прадпрыемстве, асобу, што прапанавала яму пакінуць транспартны сродак".

18 студзеня тэлеканал ОНТ на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" пад хэштэгам "гарачая лінія" паведаміў: "У Мінску кантралёр у мароз высадзіла сямікласніка з тралейбуса № 53: у яго не было з сабой даведкі вучня. 13-гадовы хлопчык ішоў па вуліцы пешшу, баючыся зноў сесці ў грамадскі транспарт. Сям'я жыве на Паўднёвым Захадзе, але школьнік ездзіць у СШ № 3 у раён метро "Грушаўка". Што пра гэта думае "Мінсктранс"?"

Пасля інфармацыю размясцілі іншыя інтэрнэт-рэсурсы, у тым ліку пад загалоўкам "Нелюдзі. Кантралёр ў Мінску высадзіла сямікласніка з тралейбуса. У мароз".
Дзмитрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239