Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/25/939641_201478/
Дата раздрукоўкі: 24.09.2020 01:57
25.01.2018 11:51 Грамадства

Шасцігадовая дзяўчынка выклікала МНС з-за парыву трубаправода, пакуль бацька ляжаў п`яны

Гомель, 25 студзеня. Незвычайны зварот паступіў вечарам 24 студзеня ў Рэчыцкі аддзел па надзвычайных сітуацыях: патэлефанавала шасцігадовая дзяўчынка.

Як паведаміла БелаПАН прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Марыя Клязовіч, дзіця расказала, што ў іх доме, у памяшканні кацельні, з ацяпляльнага катла цячэ вада і ідзе дым. Дзяўчынка ўдакладніла, што знаходзіцца дома разам з чатырохгадовым братам, маці пайшла на працу, а бацька ляжыць на падлозе п`яны.

Пакуль дыспетчар размаўляла з дзіцем, ратавальнікі тэрмінова выехалі на ўказаны адрас. "Пасля прыбыцця ратавальнікі высветлілі, што ў памяшканні кацельні прарвала трубу на ўводзе ў ацяпляльны кацёл, з-за гэтага разлілася гарачая вада. Ад яе ішла пара, якую дзяўчынка прыняла за дым. Яшчэ да прыбыцця МНС дзеці самі апрануліся і выйшлі на вуліцу, а іх бацька сапраўды ляжаў на падлозе", — дадала прадстаўнік МНС.

Ратавальнікі тэрмінова звязаліся з маці дзяцей і дачакаліся яе прыходу з працы. У выніку пацярпелых няма, меддапамога нікому не спатрэбілася.
Алена Германовіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239