Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/25/939665_939666/
Дата раздрукоўкі: 24.09.2020 01:34
25.01.2018 13:19 Палітыка

Лукашэнка назваў "лухтой апошняй" меркаванні, што ён пойдзе на датэрміновыя выбары, каб выйграць час

Мінск, 25 студзеня. Супадзенне парламенцкай і прэзідэнцкай выбарчых кампаній у 2020 годзе стала адной з тэм сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і спікера Палаты прадстаўнікоў Уладзіміра Андрэйчанкі.

"Парламенцкія выбары — шмат розных пунктаў гледжання, паколькі яны супадаюць з прэзідэнцкімі выбарамі. Мы, вядома, афішаваць пакуль не будзем яго, але тым не менш у вас пункт гледжання свой ёсць, — сказаў Лукашэнка, звяртаючыся да суразмоўцы. — Пры гэтым я хачу сказаць, што мы ні ў якім разе не павінны тут неяк выкручвацца, як некаторыя папісваюць з пятай калоны ў сродках масавай інфармацыі, асабліва ў інтэрнэце, што Лукашэнка тут пойдзе на нейкія датэрміновыя выбары для таго, каб выйграць час, яшчэ нешта. Лухта апошняя. Я ніколі не гуляўся з гэтымі рэчамі і гуляцца не збіраюся".

"Калі будзе прынята рашэнне аб тым, каб развесці гэтыя выбары ў часе ці праводзіць сумесна (мне хацелася б ведаць ваш пункт гледжання), мы пра гэта скажам загадзя, каб органы ўлады і тыя, хто жадае стаць членамі парламента і кандыдатамі ў прэзідэнты, падрыхтаваліся да гэтага. Мы тут нікога падманваць не маем намеру", — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба прэзідэнта.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239