Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/25/939698_447859/
Дата раздрукоўкі: 23.08.2019 12:30
25.01.2018 14:08 Палітыка, Грамадства

Беларуская асацыяцыя журналістаў пратэстуе супраць блакіроўкі грамадска-палітычных сайтаў

Мінск, 25 студзеня. Беларуская асацыяцыя журналістаў у заяве ад 25 студзеня выказала пратэст супраць блакіроўкі грамадска-палітычных сайтаў "Беларускі партызан" і "Хартыя-97".

"У абодвух выпадках рашэнні аб абмежаванні свабоды выказвання прымаліся непразрыста, без паведамлення, якія менавіта матэрыялы сталі падставай для блакіроўкі, у чым яны парушаюць беларускае заканадаўства. Не было на гэты конт і судовага рашэння", — адзначаецца ў заяве.

Паведамленне на сайце Мінінфарма аб тым, што на "Хартыі-97" была размешчаная інфармацыя, якая парушае патрабаванні арт. 38 закона аб СМІ, "нічога не тлумачыць, бо сам пералік інфармацыі, забароненай для распаўсюду, вельмі шырокі".

БАЖ патрабуе ад Міністэрства інфармацыі растлумачыць, якія прэтэнзіі і да якіх матэрыялаў былі нагодаю для блакавання сайта "Хартыя-97", а раней — сайта "Беларускі партызан"; на падставе якіх рашэнняў судовых ці іншых органаў прынятае рашэнне аб абмежаванні доступу да сайта.

"Лічым блакіроўку сайта "Хартыя'97", як і блакіроўку сайта "Беларускі партызан", недапушчальным абмежаваннем свабоды выказвання, груба парушаючым артыкулы 33 і 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і міжнародныя абавязальніцтвы краіны”, — заяўляе БАЖ.

Асацыяцыя патрабуе ад Міністэрства інфармацыі адмяніць рашэнне аб блакіроўцы і аднавіць свабодны доступ да грамадска-палітычных сайтаў charter97.org і belaruspartisan.org.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН