Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/25/939743_939744/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 07:46
25.01.2018 16:48 Эканоміка, Фінансы

Кіраўнік Нацбанка: Курс беларускага рубля блізкі да раўнаважнага

Мінск, 25 студзеня. Актуальны курс беларускага рубля блізкі да раўнаважнага, заявіў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел Калаур 25 студзеня на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, Лукашэнку цікавіла сітуацыя ў сферы крэдытна-фінансавых арганізацый і банкаўскай сістэме. "Якая сітуацыя на валютным рынку? Ці пацвярджаюцца тыя тэндэнцыі, ці яны крыху лепшыя, чым мы з вамі абмяркоўвалі напярэдадні новага года? Як у нас развіваюцца падзеі на валютным рынку перш за ўсё. Што мы можам чакаць у будучыні ад курсу рубля? Гэта вельмі важна для нашай эканомікі ў цэлым", — сказаў ён.

"Калі казаць пра сітуацыю на валютным рынку, то ў нас цяпер курс паблізу раўнаважнага. Дзякуючы той палітыцы, якую праводзілі ў папярэднія некалькі гадоў, мы выйшлі на курс, які, з аднаго боку, цалкам задавальняе нашых экспарцёраў, з іншага — ён адпавядае задачам падтрымання фінансавай і цэнавай стабільнасці", — адзначыў Калаур.

Як паведамлялася, 25 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, знізіўся да еўра і расійскага рубля. Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0113 рубля (0,46%) і склаў 2,4507 рубля. Курс долара ЗША знізіўся на 0,0061 рубля (0,31%) да 1,9741 рубля. Курс расійскага рубля вырас на 0,0175 рубля і склаў 3,5293 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239