Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/26/939907_12345/
Дата раздрукоўкі: 13.11.2019 18:15
26.01.2018 13:49 Грамадства

У Віцебску распачатая крымінальная справа па факце забойства жанчыны двума мужчынамі, дачыненне яшчэ дваіх высвятляецца

Мінск, 26 студзеня. У Віцебску распачатая крымінальная справа па факце забойства 43-гадовай жанчыны, цела якой з прыкметамі гвалтоўнай смерці было знойдзенае ноччу 24 студзеня ў кватэры дома на праспекце Чарняхоўскага.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, на целе жанчыны — множныя ранкі, а таксама сляды траўмаў, нанесеных тупым цвёрдым прадметам.

Па падазрэнні ва ўчыненні злачынства затрыманыя 41-гадовы гаспадар кватэры і яго 32-гадовы знаёмы, якія напярэдадні распівалі спіртныя напоі з пацярпелай. Супрацоўнікі міліцыі таксама ўстанавілі і затрымалі 42-гадовага і 39-гадовага мужчын, якія правяраюцца на дачыненне да ўчынення злачынства. Усе падазроныя — непрацуючыя жыхары Віцебска, раней неаднаразова судзімыя за карыслівыя маёмасныя злачынствы.

Распачатая крымінальная справа па пунктах 6, 15 часткі 2 артыкула 139 КК (забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю групай асоб), папярэдняе следства па якой даручанае групе следчых Віцебскага ГАСК.

Пасля правядзення следчых дзеянняў з затрыманымі следчыя плануюць выставіць абвінавачанне і абраць меру стрымання.

Па выніках судова-хімічнай экспертызы ўстаноўлена, што ў момант смерці жанчына знаходзілася ў стане моцнага алкагольнага ап'янення. Асноўнай прычынай смерці стала цяжкая адкрытая чэрапна-мазгавая траўма.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН