26.01.2018 13:56 Грамадства, Эканоміка
Лукашэнка патрабуе ўзяць пад жорсткі кантроль сістэму абароту і вытворчасці лекаў і канчаткова разабрацца з пасрэдніцтвам
Мінск, 26 студзеня. Аляксандр Лукашэнка даручыў узяць пад жорсткі кантроль сістэму абароту і вытворчасці ў краіне лекавых сродкаў, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Наведваючы 26 студзеня фармацэўтычнае прадпрыемства "Мінскінтэркапс", ён, у прыватнасці, заявіў: "Цалкам павінна быць створаная ў бягучым годзе ў першым паўгоддзі манапалізаваная сістэма — цалкам празрыстая і падкантрольная вам — сістэма вытворчасці і рэалізацыі лекавых тавараў: і айчынных, і імпартных".
Паводле слоў Лукашэнкі, гэтая сістэма павінна быць выбудаваная па аналогіі з вытворчасцю, абаротам і імпартам алкагольнай або тытунёвай прадукцыі. "Я не кажу, што вы цэны будзеце ўсталёўваць, яшчэ нешта... Але вы цалкам возьмеце пад кантроль усе гэтыя працэсы ў краіне па вытворчасці, продажах унутры і імпарце звонку. Усё трэба ўзяць пад кантроль", — распарадзіўся кіраўнік дзяржавы.
Ён лічыць, што абарот лекаў варта кантраляваць, магчыма, нават больш жорстка, чым алкагольнай або тытунёвай прадукцыі. "Якую вы схему прапануеце мне ў першым паўгоддзі, гэта я ўжо пагляджу. Тут нам жартаваць няма чаго", — заявіў Лукашэнка.
Прэзідэнт таксама запатрабаваў канчаткова разабрацца з праблемай пасрэдніцтва як у фармгаліне, так і ў іншых сферах. "Гэта тычыцца ўсёй краіны. Пасрэднікі нас абдзіраюць нагала, давайце разбірацца з гэтай праблемай. Гэтая праблема не толькі ў іх (у фармгаліне), я ўжо дзесяць разоў казаў пра пасрэдніцтва", — дадаў ён.
Паводле слоў Лукашэнкі, заробак пасрэднікаў часам складае палову ад кошту тавару. "Гэта робіць тавар даражэйшым. Чаму мы не займаемся гэтым пытаннем? Гэта пытанне нумар адзін", — сказаў ён.
Лукашэнка паведаміў, што на пэўным этапе ён гатовы быў прыняць рашэнне, забараніўшы ўсякае пасрэдніцтва. "У Шуневіча спытайце ці ў Вакульчыка — яны вам раскажуць, адкуль усе праблемы. Праблемы ў пасрэдніках: купляюць за рубель — прадаюць за дзесяць", — перакананы кіраўнік дзяржавы.
"Калі мы дазваляем нейкае пасрэдніцтва, хай міністр ці губернатар паставіць свой подпіс", — сказаў ён. У выпадку ўзнікнення пытанняў з боку праваахоўных і кантралюючых структур менавіта гэтыя чыноўнікі потым і будуць несці адказнасць за прынятае рашэнне, падкрэсліў Лукашэнка. "Мы вялікія грошы губляем. Тут (пры пасрэдніцтве) самая карупцыя. Адсюль бяруць грошы на хабары і іншае", — упэўнены ён.
Пры гэтым Лукашэнка прызнаў, што ў пэўных выпадках без пасрэднікаў не абысціся, але гэта, зноў жа, павінен вырашаць кіраўнік высокага ўзроўню.
Рашэнне гэтых праблемаў асабліва актуальнае ва ўмовах, калі ў свеце ідзе жорсткая барацьба за рынкі і коштавая канкурэнцыя, падкрэсліў Лукашэнка.