Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/26/939926_112250/
Дата раздрукоўкі: 23.08.2019 12:33
26.01.2018 13:48 Грамадства, Эканоміка

Лукашэнка назваў "поўным бардаком" стан прамзоны Мінска

Мінск, 26 студзеня. Падчас наведвання 26 студзеня фармацэўтычнага прадпрыемства "Мінскінтэркапс" Аляксандр Лукашэнка выказаў незадаволенасць станам тэрыторыі мінскай прамысловай зоны.

"Бардак поўны! Мы платы ў калгасах рамантуем, робім, каб глядзелася. Паглядзіце на гэтыя прадпрыемствы, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — У вас адзін год застаўся. У сярэдзіне 2019 года ўся краіна, перш за ўсё Мінск, павінны быць у ідэальным парадку".

Ён акцэнтаваў увагу на утрыманні тэрыторый вакол вытворчасцяў, усталяванні платоў і падтрыманні іх у належным стане. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы запатрабаваў, каб работы выконваліся "бюджэтна, без траты лішніх сродкаў". "Не трэба гэтых жалезабетонных канструкцый", — сказаў ён.

"Усё трэба прыводзіць у парадак", — дадаў Лукашэнка. Пры гэтым ён звярнуў увагу на некаторыя недабудаваныя аб'екты ў межах Мінска і запатрабаваў "рашучых дзеянняў у гэтым пытанні з боку ўладаў".
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН