Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/26/939938_558746/
Дата раздрукоўкі: 23.08.2019 12:27
26.01.2018 14:12 Грамадства, Эканоміка

Лукашэнка патрабуе дасягнуць парытэту па аб'ёмах паставак лекавых сродкаў на экспарт і ўнутраны рынак

Мінск, 26 студзеня. Падчас наведвання прадпрыемства "Мінскінтэркапс" 26 студзеня Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў дасягнуць парытэту па аб'ёмах паставак лекавых сродкаў на экспарт і ўнутраны рынак. "Нам трэба выходзіць на суадносіны 50 на 50 і ў той жа час, каб айчынны рынак рос", — цытуе Лукашэнку прэс-служба прэзідэнта.

Кіраўніка дзяржавы праінфармавалі, што летась беларускія вытворцы адправілі на экспарт лекавых сродкаў прыкладна на 150 млн долараў. Пры гэтым, паводле папярэдняй ацэнкі, за 2017 год выраблена фармацэўтычнай прадукцыі на 1 млрд рублёў, што ў эквіваленце перавышае 500 млн долараў.

Лукашэнка звярнуў асаблівую ўвагу на цэнаўтварэнне, падкрэсліўшы, што кошт адпаведнай прадукцыі павінен быць адэкватным і не завышацца. Для гэтага, паводле яго слоў, неабходна ў тым ліку працягваць актыўную працу з вытворцамі і пастаўшчыкамі, а таксама імкнуцца максімальна выключыць удзел пасрэдніцкіх структур. "Хацелася б, каб вы не па ўказцы прэзідэнта правяралі цэны на лекі, мы разбяромся найбліжэйшым часам. Гэта не справа, што спецслужбы будуць займацца цэнамі на лекі", — заявіў Лукашэнка.

Ён пацікавіўся аб'ёмамі вытворчасці айчынных лекаў, функцыянаваннем галіны ў цэлым, працэдурай закупкі імпартных лекавых сродкаў, станам канкурэнтнага асяроддзя.

"Аляксандру Лукашэнку падрабязна паведамілі пра працу холдынгу "Белфармпрам" і прадпрыемстваў, што ўваходзяць у яго. Кіраўніка дзяржавы таксама праінфармавалі аб выкананні даручэнняў па развіцці фармацэўтычнай прамысловасці і забеспячэнні ўнутранага рынку айчыннымі лекавымі сродкамі. Абмяркоўвалася рэалізацыя інвестпраектаў па мадэрнізацыі фармпрамысловасці, у тым ліку на прадпрыемстве "Мінскінтэркапс", фінансава-эканамічны стан і перспектывы развіцця галіны", — паведамляе прэс-служба.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН