Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/26/939987_447802/
Дата раздрукоўкі: 23.08.2019 11:51
26.01.2018 17:02 Грамадства

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у Беларусі летась быў вынесены яшчэ адзін смяротны прысуд

Мінск, 26 студзеня. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у Беларусі ў 2017 годзе акрамя вядомых выпадкаў быў вынесены яшчэ адзін смяротны прысуд, паведамляе сайт spring96.org.

Згодна з неафіцыйнай інфармацыяй, у следчым ізалятары № 1 Мінска знаходзяцца не шэсць, а сем асоб, асуджаных да смяротнага пакарання. Прысуд быў вынесены, як мяркуюць, Віцебскім абласным судом летась.

Прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова ў адказ на просьбу БелаПАН пракаментаваць гэтую інфармацыю рэкамендавала даслаць афіцыйны запыт.

Праваабаронцы нагадваюць, што цяпер у камеры смяротнікаў знаходзяцца: жыхар Мазыра Кірыл Казачак, які зімой 2016 года забіў дваіх уласных дзяцей; неаднаразова судзімы жыхар Нароўлі Аляксей Міхаленя, што здзейсніў ў сакавіку 2016 года забойства суседзяў-пенсіянераў; магілёўцы Ігар Гершанкаў і Сямён Беражной, фігуранты гучнай справы "чорных рыэлтараў". Акрамя таго, 20 студзеня прызнаныя вінаватымі ў забойстве ў снежня 2015 года трох чалавек Аляксандр Жыльнікаў і Вячаслаў Сухарка былі таксама асуджаныя да вышэйшай меры пакарання.

У 2017 годзе былі вынесеныя тры смяротныя прысуды, адзін — прыведзены ў выкананне. За апошнія 20 гадоў у краіне было расстраляна больш за 400 асуджаных да вышэйшай меры пакарання. Толькі аднаго з асуджаных Аляксандр Лукашэнка памілаваў.
Аляксей Аляксандраў, Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН