Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/28/940077_123456/
Дата раздрукоўкі: 13.11.2019 02:44
28.01.2018 14:49 Грамадства

Праект па дыстанцыйным зандзіраванні Зямлі з дапамогай беспілотнікаў можа быць сфарміраваны ў 2018 годзе

Мінск, 28 студзеня. На працягу гэтага года можа быць сфарміраваны новы праект па дыстанцыйным зандзіраванні Зямлі з дапамогай беспілотнай авіяцыі, паведаміў у інтэрв'ю БелаПАН першы намеснік старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Беларусі Сяргей Чыжык.

"Маючы на сваёй тэрыторыі некалькі ўпраўляючых станцый, мы можам зандзіраваць амаль усю краіну, аператыўна абнаўляючы інфармацыю. Але трэба спачатку прайсці адабрэнне", — адзначыў ён.

Віцэ-старшыня НАН таксама паведаміў, што ў 2018 годзе перад Інстытутам фізікі імя Барыса Сцяпанава пастаўлена задача "папрацаваць у галіне сонечнай электраэнергетыкі". "Магчыма, мы ўбачым арыгінальны вопытны ўзор з высокім ККД. Зачын ёсць, гэта не з нуля робіцца", — сказаў вучоны. Акрамя таго, дадаў ён, у гэтым годзе "будуць навіны аб назапашвальніках энергіі" для электратранспарту.

"Так як у нас абвешчана IT-краіна, мы будзем прыкладаць намаганні і надаваць шмат увагі штучнаму інтэлекту, — сказаў Чыжык. — У нас ужо ёсць дастаткова прасунутыя платформы для распазнавання гукаў, выяў, у тым ліку медыцынскіх. Для гэтых мэтаў будзем выкарыстоўваць распрацаваную партатыўную суперкамп'ютарную тэхніку. Яе плюс у тым, што можна ў звычайных умовах мець пераважныя вылічальныя магчымасці".

Другі спадарожнік БКА сёлета ў космас яшчэ не адправяць, затое Беларусь прыме Міжнародны касмічны кангрэс, на які прыедуць астранаўты з усяго свету, нагадаў акадэмік.

Да 2018 года наспеў "пэўны поспех у медыка-біялагічнай сферы", які выявіцца ў тым ліку ў стварэнні новых лекаў. "Акрамя таго, могуць быць і неспадзяваныя прарывы", — сказаў Сяргей Чыжык.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН