Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/28/940163_123456/
Дата раздрукоўкі: 13.11.2019 02:45
28.01.2018 16:56 Грамадства

У адным з хостэлаў Санкт-Пецярбурга знойдзены труп 42-гадовага беларуса

Мінск, 28 студзеня. У хостэле "Нельсан" у Санкт-Пецярбургу знойдзена цела 42-гадовага грамадзяніна Беларусі.

Як паведамляе мясцовы тэлевізійны "Пяты канал", 27 студзеня днём у МУС па Адміралцейскім раёне паступіла паведамленне з хостэла. Паліцэйскія, якія прыбылі на месца здарэння, знайшлі ў адным з пакояў цела мужчыны з гематомамі і сінякамі на твары і руках. Загінулым апынуўся 42-гадовы прыезджы з Беларусі.

Прычыны яго смерці зараз устанаўліваюць следчыя — цела мужчыны накіравана ў морг для правядзення судмедэкспертызы.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН