Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/29/940194_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 06:43
29.01.2018 11:05 Спорт

Тэнісістка Аляксандра Сасновіч упершыню ўвайшла ў топ-50 рэйтынгу ВТА

Мінск, 29 студзеня. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч упершыню ўвайшла ў топ-50 адзіночнага рэйтынгу ВТА.

З 29 студзеня 23-гадовая спартсменка займае 46-е месца, падняўшыся на 10 радкоў у параўнанні з папярэднім тыднем.

На адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі Сасновіч устанавіла асабісты рэкорд — выйшла ў трэці круг (1/16 фіналу).

19-гадовая Арына Сабаленка перамясцілася з 66-га на 65-е месца — таксама самы высокі рэйтынг у кар'еры.

У мужчынскім парным рэйтынгу АТП 40-гадовы Максім Мірны апусціўся з 39-й на 40-ю пазіцыю, а 26-гадовы Андрэй Васілеўскі, які дэбютаваў на Australian Open і які дабраўся да трэцяга раўнда (1/8 фіналу), упершыню падняўся на 53-е месца (ранейшы рэкорд — 56-е).
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239