Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/29/940200_12345/
Дата раздрукоўкі: 15.11.2019 00:42
29.01.2018 11:19 Грамадства

У ДТЗ пад Валожынам загінулі жанчына-вадзіцель і двое яе малалетніх дзяцей

Мінск, 29 студзеня. Тры чалавекі загінулі і два атрымалі траўмы ў ДТЗ пад Валожынам ўвечары 28 студзеня.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ МУС Беларусі, каля 17.15 жанчына 1982 года нараджэння, кіруючы "Опелем-Зафірай", на 62-м кіламетры аўтадарогі Мінск — Ашмяны — мяжа Літвы, рухаючыся ў напрамку Мінска, пры абгоне выехала на паласу сустрэчнага руху, не пераканаўшыся, што яна вольная. Пры спробе вярнуцца на сваю паласу кіроўца зачапіла правую па ходзе свайго руху ўзбочыну, не справілася з кіраваннем. Легкавы аўтамабіль выкінула на паласу сустрэчнага руху пад аўтацягнік, які ехаў у напрамку Ашмян.

У выніку ДТЗ вадзіцель "Опеля" і двое яе дзяцей — дзяўчынка 2007 года нараджэння і хлопчык 2005 года нараджэння — загінулі.

Яшчэ двое дзяцей кіроўцы — дзяўчынкі 2012 і 2014 гадоў нараджэння, — якія знаходзіліся на другім шэрагу задніх пасажырскіх сядзенняў, атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі шпіталізаваны ў рэанімацыю Валожынскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Стаж кіравання вадзіцеля легкавога аўтамабіля складаў 3 гады. На машыне былі ўсталяваныя ўсесезонныя шыны. Усе ўдзельнікі дарожнага здарэння былі прышпіленыя рамянямі бяспекі, а выжыўшыя малалетнія знаходзіліся ў дзіцячых аўтамабільных крэслах.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2019 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН