Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/29/eu_eu_940193_12345/
Дата раздрукоўкі: 23.09.2020 08:27
29.01.2018 11:13 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Фінляндыі з пераабраннем

Мінск, 29 студзеня. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Саулі Ніінісцё з пераабраннем на пост прэзідэнта Фінляндыі, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

"Упэўнены, што існуючыя паміж нашымі дзяржавамі адносіны будуць і далей пашырацца, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах, у справе забеспячэння рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі", — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка таксама пажадаў Саулі Ніінісцё "здароўя і поспехаў у адказнай дзейнасці на карысць грамадзян Фінляндыі".

Дзейны прэзідэнт Фінляндыі атрымаў перамогу на выбарах кіраўніка дзяржавы, набраўшы 62,7% галасоў выбаршчыкаў. Ён займае пасаду з 1 сакавіка 2012 года.
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239