Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/30/940375_12345/
Дата раздрукоўкі: 28.05.2020 06:26
30.01.2018 12:48 Палітыка, Грамадства

З лютага пасольства ЗША ў Мінску будзе аказваць поўны спектр візавых паслуг для грамадзян і рэзідэнтаў Беларусі

Мінск, 30 студзеня. З 1 лютага пасольства ЗША ў Мінску будзе аказваць поўны спектр візавых паслуг для грамадзян і рэзідэнтаў Беларусі, паведаміў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Роберт Райлі 30 студзеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.
"Упершыню за апошнія 10 гадоў мы будзем цалкам аказваць візавыя паслугі для беларусаў. Мы рады, што гэта адбылося. Раней ім даводзілася ездзіць у консульства ЗША ў іншыя краіны для звароту па візу, гэта было досыць нязручна. Нам прыйшлося зрабіць вялікую працу, каб усе яны маглі звяртацца па візы ў Мінску", — сказаў дыпламат.

Райлі ўдакладніў, што пакуль пасольства будзе аказваць візавыя паслугі выключна грамадзянам і рэзідэнтам Беларусі. Замежнікі, якія пастаянна тут не пражываюць, абслугоўвацца ў Мінску не змогуць.

У 2008 годзе паміж Мінскам і Вашынгтонам разгарэўся дыпламатычны скандал, прычынай якога стала ўвядзенне Злучанымі Штатамі санкцыяў у дачыненні да Беларусі з-за грубых парушэнняў правоў чалавека. Тады ж Беларусь пакінула пасол Карэн Сцюарт, штат пасольства быў моцна скарочаны.

Новы пасол у Беларусі не прызначаны да гэтага часу — дыппрадстаўніцтвам у Мінску кіруюць часовыя павераныя. Роберт Райлі ўзначаліў пасольства ў жніўні 2016 года.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239