Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/30/940404_940405/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 15:55
30.01.2018 14:06 Эканоміка, Фінансы

Долар ЗША і расійскі рубель падаражэлі па выніках таргоў

Мінск, 30 студзеня. 30 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і расійскага рубля, умацаваўся да еўра.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0059 рубля (0,24%) і склаў 2,4514 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0031 рубля (0,16%) і склаў 1,9839 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0044 рубля (0,12%) і склаў 3,5251 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Бягучыя каціроўкі нафты знаходзяцца паблізу адзнакі 69 долараў ЗША за бараль Brent.

Расійскі рубель не дэманстраваў значных змен на таргах у панядзелак. Сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка вырас на 0,06 капейкі, склаўшы 56,2914 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239