Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/30/eu_eu_940360_12345/
Дата раздрукоўкі: 03.06.2020 14:55
30.01.2018 11:17 Палітыка, Беларусь — Eўрасаюз

Лукашэнка: Мы катэгарычна супраць цэнтрабежных сіл у ЕС

Мінск, 30 студзеня. Беларусь — "катэгарычны прыхільнік" моцнага Еўрасаюза, заявіў Аляксандр Лукашэнка 30 студзеня на перамовах з камісарам па еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні ЕС Ёханесам Ханам.

"Мы катэгарычныя прыхільнікі існавання моцнага ЕС. Мы катэгарычна супраць цэнтрабежных сіл у ЕС, якія аслабляюць яго", — цытуе кіраўніка дзяржавы прэс-служба прэзідэнта.

Лукашэнка падкрэсліў, што сказаў гэта не для ліслівасці, а таму, што Беларусь прыхільная да шматпалярнага свету. "ЕС — адна з наймагутных апор нашай планеты, і разбурэнне гэтай асноўнай апоры шматпалярнага свету прывядзе да разбурэння сістэмы не толькі бяспекі, але і эканомікі, і ўсіх іншых сфер жыцця на нашай зямлі", — сказаў ён.

Акрамя таго, заявіў Лукашэнка, нельга дапусціць, каб "Усходняе партнёрства" стала чыста палітызаванай арганізацыяй.

Ёханес Хан знаходзіцца з візітам у Беларусі 30 студзеня. Перад сустрэчай з Лукашэнкам ён правёў перамовы з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем. Запланаваныя таксама сустрэчы еўракамісара з прэм`ер-міністрам Андрэем Кабяковым, прадстаўнікамі апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.

На сустрэчах будуць абмяркоўвацца "канкрэтныя задачы, узгодненыя на саміце Усходняга партнёрства, і паглыбленне адносін паміж ЕС і Беларуссю", паведаміла напярэдадні візіту Хана прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Мінску.
БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239