Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/31/940559_12345/
Дата раздрукоўкі: 07.08.2020 19:20
31.01.2018 10:09 Грамадства

З-за ветру на тэрыторыі Беларусі парушалася электразабеспячэнне 203 населеных пунктаў

Мінск, 31 студзеня. Паводле даных ДВА "Белэнерга", на працягу апошніх сутак на тэрыторыі Беларусі з-за моцнага ветру, парывамі да 21 м/с, перыядычна парушалася электразабеспячэнне 203 населеных пунктаў.

Адключэнні аператыўна ўхіляюцца аварыйнымі брыгадамі. Па стане на 6 гадзін 31 студзеня без электразабеспячэння заставаўся адзін населены пункт.

Як паведамляе прэс-служба МНС, парывамі ветру быў пашкоджаны дах кацельні ў вёсцы Палічын Любанскага раёна Мінскай вобласці. Пацярпелых няма. Вядуцца аднаўленчыя працы.

Моцны вецер будзе на тэрыторыі Беларусі і сёння. Пад вечар балтыйскі цыклон пакіне тэрыторыю Беларусі і вецер сціхне.
Андрэй Серада, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239