Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/31/940577_12345/
Дата раздрукоўкі: 07.08.2020 18:34
31.01.2018 11:46 Грамадства

Набылі моц змены ў заканадаўства, якія тычацца адказнасці за парушэнне ПДР

Мінск, 31 студзеня. 31 студзеня набылі моц змены і дапаўненні ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Як паведамляе ўпраўленне ДАІ МУС Беларусі, зменамі ў артыкул 18.17 КоАП (учыненне дарожна-транспартнага здарэння) прадугледжана, што пры афармленні ДТЗ, у якім удзельніку не нанесеныя цялесныя пашкоджанні, а маюцца толькі механічныя пашкоджанні транспартных сродкаў або пашкоджанні маёмасці, вадзіцель прыцягваецца да адказнасці за парушэнне канкрэтнага пункта(аў) ПДР, якое стала прычынай здарэння.

У выпадку складання ўдзельнікамі ДТЗ "еўрапратакола" — яны не падлягаюць адміністрацыйнай адказнасці.

Адмененая спецыяльная норма (артыкул 18.18 КоАП), устанаўліваецца адказнасць за адсутнасць пры сабе неабходных дакументаў, прадугледжаных ПДР. "Тым не менш кіроўцам не варта гэтым злоўжываць. Працэдура праверкі наяўнасці дакументаў па адпаведных базах даных прадугледжвае пэўныя часавыя затраты. Акрамя таго, у сістэме можа адсутнічаць інфармацыя аб дакументах, выдадзеных даўно. У гэтым выпадку спатрэбіцца дадатковая праверка", — гаворыцца ў паведамленні УДАІ МУС.

Раней за адсутнасць дакументаў штраф складаў ад 0,1 да 2 базавых велічынь. Зараз кіроўца можа быць прыцягнуты да адказнасці па ч. 5 арт. 18.22 КаоП (іншыя парушэнні), якая прадугледжвае папярэджанне або штраф у памеры да 0,5 б.в.

За паўторнае (на працягу аднаго года) кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае права кіравання, прадугледжаны таксама адміністрацыйны арышт на тэрмін да 15 сутак. Такая катэгорыя спраў будзе разглядацца судамі.

Адно з новаўвядзенняў — скасаванне працэдуры канфіскацыі талона да вадзіцельскага пасведчання пры накладанні штрафу. Гэта выключыць неабходнасць наведвання падраздзялення ДАІ па месцы жыхарства з мэтай яго вяртання.

Тэрмін выплаты штрафу, рашэнне аб накладанні якога прымаецца на месцы, пашыраны з пяці дзён да аднаго месяца. Аплаціць яго можна з дапамогай сістэмы "Разлік" (АРІП) альбо на месцы з выкарыстаннем плвцежнай карты праз мабільны тэрмінал. Аднак у выпадку нявыплаты альбо пропуску гэтага тэрміну адміністрацыйнае спагнанне аўтаматычна павялічваецца на 2 б.в.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239