Беларуская інфармацыйная кампанія
Адрас старонкі: https://by.belapan.by/archive/2018/01/31/940587_12345/
Дата раздрукоўкі: 07.08.2020 18:08
31.01.2018 13:06 Эканоміка, Грамадства

У Мінску ўводзіцца вілка штрафаў за неаплачаны праезд у грамадскім транспарце

Мінск, 31 студзеня. З 31 студзеня ў Мінску ўводзіцца вілка штрафаў за неаплачаны праезд у грамадскім транспарце.

Як паведаміў сайт дзяржпрадпрыемства "Мінсктранс", новаўвядзенні звязаныя з законам аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у КоАП і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях" ад 8 студзеня 2018 года.

Цяпер за безбілетны праезд на ўсіх відах гарадскога грамадскага транспарту парушальніку давядзецца заплаціць ад 0,5 да 1 базавай велічыні. Раней штраф быў фіксаваным — 0,5 базавай велічыні.

Памер базавай велічыні з 1 студзеня складае 24,5 рубля.

У "Мінсктрансе" не змаглі растлумачыць БелаПАН, па якім прынцыпе будзе разлічвацца памер штрафу. Там толькі адзначылі, што гэта "будзе вырашаць орган, які вядзе адміністрацыйны працэс".
Ірына Турчына, БелаПАН.

Аўтарызацыя

Імя:
Пароль:

Архіў

  • дзень
  • месяц
  • год

Сюжэты


© 2000 — 2020 БелаПАН. Усе правы абароненыя.
Уся інфармацыя, размешчаная на гэтым сайце, прызначана толькі для персанальнага выкарыстання і не падлягае далейшаму ўзнаўленню і/або распаўсюджванню ў любой форме інакш як з пісьмовага дазволу БелаПАН

.239