31.01.2018 14:04 Грамадства
Распачатыя адміністрацыйныя працэсы ў дачыненні да яшчэ трох удзельнікаў "канаплянага калядавання" 25 снежня ў Мінску
Мінск, 31 студзеня. Распачатыя адміністрацыйныя працэсы ў дачыненні да яшчэ трох удзельнікаў "канаплянага калядавання", якое прайшло ў Мінску 25 снежня.
Як паведаміў БелаПАН кіраўнік медыяслужбы грамадскага руху "Дзея" Пётр Маркелаў, позвы з патрабаваннем з'явіцца 29 студзеня ў Цэнтральнае РУУС Мінска атрымалі ўдзельнікі акцыі Міхаіл Варанцоў, Стас Шашок і Юлія Швабовіч. Іх абвінавачваюць у парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства. "Ніхто з іх не змог азнаёміцца з пратаколамі, таму што позвы прыйшлі ўжо пасля прызначанай даты візіту ў міліцыю", — дадаў Маркелаў.
Паводле яго слоў, адміністрацыйныя пратаколы ўжо накіраваныя з міліцыі ў суд. Слуханне адміністратыўнай справы Шашка ў судзе Цэнтральнага раёна прызначанае на 12.00 8 лютага. "Іншыя пакуль не ведаюць даты сваіх слуханняў", — сказаў актывіст.
18 студзеня за арганізацыю "канаплянага калядавання" судзілі самога Маркелава. Суд вярнуў пратакол на дапрацоўку ў міліцыю. Дата новага разгляду пакуль невядомая.
Удзельнікі акцыі не лічаць, што парушылі закон, яны сцвярджаюць, што калядаванне — гэта не масавае мерапрыемства. "Тое, што было 25 снежня, цяжка назваць акцыяй, гэта было звычайнае калядаванне. Мы зрабілі [замест каляднай зоркі] стылізаваныя канапляныя лісты на палках. Хадзілі і спявалі калядную песню "А ўчора з вячора" з невялікімі зменамі ў тэксце, каб нагадаць людзям пра тое, што існуе праблема 328-га крымінальнага артыкула і неабходная рэформа заканадаўства. Гэта было калядаванне, а не акцыя, бо мы відавочна не выказвалі ні палітычных патрабаванняў, не выкрыквалі лозунгаў, мы проста хадзілі і спявалі. Мы прайшлі ад вуліцы Кастрычніцкай да ўніверсама "Цэнтральны", а потым на вуліцу Зыбіцкую і вярнуліся назад, на ўсё пайшла прыблізна гадзіна", — расказаў Маркелаў.
"Канаплянае калядаванне" 25 снежня ў цэнтры Мінска было арганізаванае ініцыятывай Legalize Belarus. У межах гэтай кампаніі актывісты "Дзеі" і беларускага руху міжнароднай сеткі Students For Liberty выступаюць за рэформы ў сістэме рэгулявання абароту наркатычных сродкаў і дэкрыміналізацыю артыкула 328 Крымінальнага кодэкса, які, на іх думку, прадугледжвае неапраўдана працяглыя тэрміны зняволення за ўжыванне, захоўванне і збыт наркатычных рэчываў.